"Тэрарыстычны спіс" павялічыўся на 14 імёнаў

"Тэрарыстычны спіс" павялічыўся на 14 імёнаў

КДБ дадаў у спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, яшчэ 14 чалавек. 

Гэта палітвязні Арцём Касакоўскі, Аляксандр Жмуро, Аляксей Забіран, Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч, Алег Малчанаў, а таксама Ігар Лянкевіч, Уладзімір Гемза, Ігар Міхайленка, Андрэй Жалкоўскі, Генадзь Сеўрук, Кірыл Канюк, Аляксей Багдзей, Аляксей Мандзік.

За апошнія дзесяць дзён у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці дадалі 26 чалавек. Як адначаюць праваабаронцы, 11 з іх — праз артыкул аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі