Тэрэза Мэй захавала пасаду лідара Кансерватыўнай партыі
Тэрэза Мэй захавала пасаду лідара Кансерватыўнай партыі. Тайнае галасаванне прайшло ў ніжняй палаце брытанскага парламента. За недавер Мэй прагаласавалі 117 чалавек, супраць — 200.
Галасаванне было ініцыяванае групай кансерватараў, незадаволеных палітыкай Тэрэзы Мэй. Яна засталася і лідарам партыі, і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. Новае галасаванне аб недаверы можа быць ініцыяванае толькі праз год.
"Я ўдзячная за падтрымку, аднак значная колькасць калегаў прагаласавала супраць мяне, і я да іх прыслухваюся", — цытуе словы Мэй "Бі-Бі-Сі".