Тэрэза Мэй засталася прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі
Тэрэза Мэй засталася прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. 16 студзеня ўрад выйграў галасаванне ў Палаце абшчын. Парламент большасцю ў 19 галасоў адхіліў прапанову апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі выказаць ураду Мэй недавер, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Прапанова пра недавер з'явілася пасля таго, як напярэдадні Палата абшчын большасцю галасоў адхіліла праект дамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС, які быў узгоднены Лонданам і Бруселем. Аднак мяцежныя дэпутаты-кансерватары, а таксама іх саюзнікі з Паўночнай Ірландыі, якія выступілі супраць пагаднення, вырашылі падтрымаць урад.
Сённяшняе галасаванне не выводзіць Вялікабрытанію з тупіка па пытанні аб выхадзе з Еўрасаюза. Тэрэза Мэй да панядзелка мусіць унесці у парламент новы варыянт дамовы з ЕС.
Reuters