Тэрэзу Мэй сёння могуць адправіць у адстаўку
12 снежня Тэрэзу Мэй могуць адправіць у адстаўку. Кансерватары правядуць галасаванне ў парламенце Вялікабрытаніі аб недаверы лідару сваёй партыі. Яны незадаволеныя палітыкай прэм'ер-міністра, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Аднак ініцыятарам трэба сабраць не менш за 159 галасоў з 317. Калі Мэй пазбавяць пасады лідара кансерватараў, яна застанецца і без пасады прэм'ера. У Вялікабрытаніі з'явіцца новы прэм'ер-міністр.
Тэрэза Мэй знаходзіцца ў Бруселі, дзе правядзе перамовы з кіраўніцтвам ЕС. Як вядома, Вялікабрытанія рыхтуецца да выхаду з Еўрасаюза, які прызначаны на 29 сакавіка 2019-га. Аднак брытанскі парламент не гатовы прагаласаваць за пагадненне з ЕС з-за пытання мытнага статуса для мяжы з Паўночнай Ірландыяй. Мэй спадзяецца атрымаць новыя еўрапейскія гарантыі па часовых мерах памежнага кантролю.