Тэрмін навучання ў беларускіх ВНУ скароцяць на адзін год?

У Беларусі могуць скараціць тэрмін навучання ў ВНУ на адзін год. З такой прапановай выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Ўладзімір Здановіч. Па ягоных словах, у апошнія гады замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, стала менш. Адна з прычынаў — доўгае навучанне ў беларускіх ВНУ.

Уладзімір Здановіч канстатаваў, што беларускае заканадаўства прадугледжвае навучанне ў вышэйшых вучэбных установах ад 4 да 6 гадоў. Рэктары асобных ВНУ сёння заяўляюць, што могуць пры пераглядзе навучальных планаў падрыхтаваць адмыслоўцаў у больш сціслыя тэрміны. На думку Здановіча, скарачэнне навучання на адзін год дапаможа прыцягнуць замежных студэнтаў.

Норма аб скарачэнні тэрмінаў навучання ў ВНУ, як перадае БЕЛТА, будзе абмяркоўвацца пры падрыхтоўцы Адукацыйнага кодэксу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі