The Toobes "падагрэюць" Franz Ferdinand?

28-га кастрычніка ў маскоўскім клубе "Б1 Maximum" пройдзе пятая цырымонія ўручэння RAMP (Rock Alternative Music Prize) музычнага тэлеканала A-One. У гэтым годзе хэдлайнерам цырымоніі стане брытанскі гурт Franz Ferdinand, які выступіць з паўтарагадзінным канцэртам.

Апроч таго на імпрэзе зайграюць латвійскі гурт Brainstorm, беларусы "Ляпіс Трубяцкой", гаспадары Billy's Band і Lumen, а таксама адмысловы госць - ізраільскі спявак Yoav у суправаджэнні Сімфанічнага аркестра "Глабаліс".

Нагадаем, што на днях з'явіліся чуткі, што "падаграваць" Franz Ferdinand будзе беларуская каманда The Toobs, якая, дарэчы, прэтэндуе на перамогу ў адной з намінацый RAMP.

Фота: by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі