Топ-5: навіны 27 красавіка

Топ-5: навіны 27 красавіка

Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што яго завербавалі ў КДБ

Актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Сяргей Пальчэўскі, які праходзіць па “справе патрыётаў”, прызнаўся, што яго завербавалі ў КДБ. Гэта адбылося на першым допыце, які праходзіў без адваката.

Па словах Пальчэўскага, яму пагражалі крымінальнай справай, а таксама самым нізкім сацыяльным статусам на зоне.

Топ-5: навіны 27 красавіка
Фота: nn.by

Анархіста Вячаслава Касінерава аштрафавалі на 105 рублёў за тое, што ён накінуў пятлю на скульптуру царскаму гарадавому. Прычым пракурор патрабаваў для анархіста 2 гады “хатняй хіміі” за хуліганства.

Але Маскоўскі суд Мінска вырашыў абмежавацца штрафам. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Касінераў заявіў, што ён чакаў “хіміі”, а больш мяккі прысуд ён звязвае з грамадскай салідарнасцю. 

Топ-5: навіны 27 красавіка
Фота: Еўрарадыё

У Мінгарвыканкаме зробяць рамонт за 6 мільёнаў долараў. Працы па добраўпарадкаванні ў будынку ідуць другі тыдзень. Цяпер на другім паверсе выканаўчага камітэта рамантуюць кабінеты.

Еўрарадыё знайшло тэндар на гэты капрамонт. Так, у будынку Мінгарвыканкама, якому споўнілася 53 гады, усталююць падвясную столь, паставяць новую лесвіцу, адрамантуюць дах і заменяць ліфты.

Акрамя таго, будаўнікі паставяць дадатковыя санвузлы для кіраўніцтва сталічнага выканкама.

Топ-5: навіны 27 красавіка

27 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй КДБ Валерыям Вакульчыкам. Кіраўніка нашай краіны цікавіла інфармацыя пра сітуацыю з бяспекай у Беларусі.

Па словах Лукашэнкі, год у Беларусі пачаўся няпроста. Таму яго цікавіць, як спецслужбы збіраюцца ўмацаваць бяспеку ў нашай дзяржаве. Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў, што хацеў бы ведаць праўдзівую інфармацыю “без купюр”.

Топ-5: навіны 27 красавіка
Фота: "Брестская газета"

Жыхарка Брэста знайшла свайго сабаку на акцыі ў падтрымку бяздомных жывёлаў. Гэта адбылося яшчэ ў суботу 22 красавіка.

Жанчына прыйшла на акцыю, каб узяць сабе шчанюка. Аднак сярод гадаванцаў яна нечакана ўбачыла сваю гадаванку, якая знікла некалькі месяцаў таму. Брастаўчанка беспаспяхова шукала Найду, і ўрэшце вырашыла завесці новага сабаку.

Яна вельмі здзівілася, калі ўбачыла сваю гадаванку сярод жывёлаў, якія шукаюць гаспадароў. У выніку жанчына забрала Найду дадому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі