Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы

Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы

Слухаць цалкам:

Фотарэпартаж з мінскага "Чарнобыльскага шляху"

26 красавіка ў Мінску прайшла акцыя “Чарнобыльскі шлях”, прысвечаная 31-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дазвол на яе правядзенне далі сталічныя ўлады.

Збор удзельнікаў акцыі арганізатары абвясцілі на 18:00 каля кінатэатру “Кастрычнік“, што на станцыі метро “Акадэмія навук“. На гэтым месцы прайшоў кароткі мітынг, пасля якога адбылося шэсце да Чарнобыльскай капліцы.

Па розных ацэнках, у акцыі ўзялі ўдзел да 500 чалавек. 

Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы
Фота: svaboda.org

Актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Сяргей Пальчэўскі, які праходзіць па “справе Белага легіёну”, прызнаўся, што яго завербавалі ў КДБ. Гэта адбылося на першым допыце, які праходзіў без адваката.

Па словах Пальчэўскага, яму пагражалі крымінальнай справай, а таксама самым нізкім сацыяльным статусам на зоне.

Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы
Фота: БЕЛТА

26 красавіка прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Спачатку палітыкі сустрэліся на Чарнобыльскай АЭС. Там яны ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу “Героям Чарнобыля”, прысвечанага памяці загінулых ліквідатараў.

Пасля кіраўнікі Беларусі і Украіны правялі перамовы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у рэзідэнцыі “Ляскавічы”.

Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы

Анархіста Вячаслава Касінерава аштрафавалі на 105 рублёў за тое, што ён накінуў пятлю на скульптуру царскаму гарадавому. Прычым пракурор патрабаваў для анархіста 2 гады “хатняй хіміі” за хуліганства.

Але Маскоўскі суд Мінска вырашыў абмежавацца штрафам. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Касінераў заявіў, што ён чакаў “хіміі”, а больш мяккі прысуд ён звязвае з грамадскай салідарнасцю.

Топ за тыдзень: як прайшоў Чарнобыльскі шлях у беларускай сталіцы
Алег Ларычаў у судзе. Фота Еўрарадыё.

Каардынатара суполкі вулічных мастакоў Signalproject Алега Ларычава асудзілі на пяць сутак арышту. Такі прысуд 28 красавіка вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня.

Ларычава судзілі за дробнае хуліганства — нібыта ён лаяўся матам і парушаў грамадскі парадак. Сам хлопец кажа, што ўвечары 26 красавіка толькі выйшаў з кавярні, калі яго ўжо чакалі два амапаўцы і мікрааўтобус. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі