Трамп назваў кандыдатуру на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі
Дональд Трамп назваў кандыдатуру, якую ён вылучае на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі. Гэта намесніца памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Цяпер яе кандыдатуру павінен зацвердзіць сенат.
Пра тое, што Фішэр будзе прапанаваная на пасаду амбасадара ў Беларусі, СМІ даведаліся на пачатку лютага. Апошнія 12 гадоў Беларусь і ЗША не абменьваліся амбасадарамі. Толькі паўгода таму краіны дамовіліся пра ўзаемнае прадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў. На сёння амерыканскую амбасаду ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур.
Фішэр раней працавала часовай паверанай у справах ЗША ў Расіі. Мае досвед працы ў Кіеве і Тбілісі. Таксама яна займала пасаду намесніцы пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА. Фішэр валодае рускай, французскай і крыху грузінскай мовамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.