Трамп назваў Зяленскага расійскім прэзідэнтам

Трамп назваў Зяленскага расійскім прэзідэнтам

Дональд Трамп назваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага... расійскім прэзідэнтам. Агаворка прагучала 28 кастрычніка на брыфінгу амерыканскага прэзідэнта на авіябазе Эндрус у штаце Мерыленд, і на яе адразу ж звярнулі ўвагу журналісты, інфармуе unian.net.

Трамп каментаваў скандал, які выбухнуў вакол яго тэлефоннай размовы з Зяленскім: "...Як вы ведаеце, новы расійскі прэзідэнт, добры чалавек, зрабіў сваю заяву. Нічога не было. Не было ціску на яго".

Стэнаграма тэлефоннай размовы Трампа і Зяленскага была апублікаваная 25 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі