"Транснафта" будуе трубаправод у абыход Беларусі
10 чэрвеня расійская нафтаправодная кампанія "Транснафта" пачала будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы (БТС-2) у абыход Беларусі. Нафтаправод БТС-2 пройдзе па маршруце Унеча (Бранская вобласць) — Усць-Луга (Ленінградская вобласць) з адгалінаваннем на Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод. Як інфармуе БелаПАН, завяршыць будаўніцтва трубаправода кампанія збіраецца да сярэдзіны 2012 года.
Ідэя будаўніцтва трубаправоду ў абыход Беларусі паўстала ў студзені 2007 года падчас канфлікту паміж Масквой і Мінскам, які разгарэўся з-за ўмоў паставак нафты.
Ідэя будаўніцтва трубаправоду ў абыход Беларусі паўстала ў студзені 2007 года падчас канфлікту паміж Масквой і Мінскам, які разгарэўся з-за ўмоў паставак нафты.