Трое мінчукоў атруціліся парамі растваральніка ў прыватным доме

Трое мінчукоў атруціліся парамі растваральніка ў прыватным доме

У прыватным доме ў Мінску тры чалавекі атруціліся парамі растваральніка, інфармуе прэс-служба сталічных ратавальнікаў.

Здарэнне адбылося ў раёне Дражня. 37-гадовы мужчына фарбаваў у склепе прыватнага дома, і яму стала кепска. Да прыбыцця ратавальнікаў яго спрабавалі выцягнуць маці і сусед. Аднак спроба была марнай: выцягнуць яго самі яны не змаглі.

Усіх траіх на паверхню выцягнулі ратавальнікі. Мінчукоў давялося шпіталізаваць з дыягназам "атручэнне парамі невядомага арганічнага растваральніка".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі