Трох музыкаў гурта Irdorath асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму
![Трох музыкаў гурта Irdorath асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/irdaraty-2812.jpg.webp?itok=RsNM8p8_)
Па 1,5 года калоніі агульнага рэжыму атрымалі паводле прысуду музыкі Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з гурта Irdorath, паведамляе Беларуская рада культуры. Такі тэрмін пакарання для ўсіх прасіў і пракурор.
Музыкаў затрымалі разам з сябрамі 2 жніўня падчас святкавання дня нараджэння. Нагодай стаў іх удзел у вулічных маршах, дзе музыкі гралі і спявалі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Дарэчы, два тыдні таму лідары гурта Надзея і Уладзімір Калачы былі асуджаныя на два гады калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.