Труну з целам каралевы Лізаветы ІІ перанеслі ў Вестмінстарскі палац

Труну з целам каралевы Лізаветы ІІ перанеслі ў Вестмінстарскі палац

Удзень 14 верасня труну брытанскай каралевы Лізаветы ІІ перанеслі з Букінгемскага ў Вестмінстарскі палац, перадае Бі-Бі-Сі. Менавіта там пройдзе апошняе развітанне з манархам.

Труну везлі пад гукі пахавальных маршаў Бетховена і Мендэльсона на гарматным лафеце. Сам лафет быў запрэжаны шасцёркай коней. Працэсію суправаджалі гвардзейцы і вайсковы аркестр.

Падчас працэсіі на лонданскіх вуліцах пераважна панавала цішыня. Яе перапынялі толькі апладысменты ў знак павагі да каралевы, удары Біг-Бэна і стрэлы 13-фунтовых гармат, якія служылі Каралеўскай артылерыі ў першую і Другую сусветныя вайны. Уздоўж усяго шляху працэсіі стаялі тысячы людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі