Туман і галалёдзіца: сіноптыкі падоўжылі жоўты ровень небяспекі і на панядзелак

Глядзіце пад ногі — будзе слізка!

Глядзіце пад ногі — будзе слізка! / pixabay

Сіноптыкі абвясцілі жоўты ровень небяспекі з-за туману і галалёдзіцы на нядзелю, 10 снежня. І падоўжылі яго на панядзелак — кіроўцы, будзьце акуратныя на дарогах.

У нядзелю ў Беларусі будзе пахмурна, а месцамі пройдзе невялікі снег. Вецер паўднёва-ўсходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4.. -10°С, максімальная днём 0.. -6°С.

Новы тыдзень пачнецца пацяпленнем: у панядзелак на Беларусь будуць ссоўвацца атмасферныя франты з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Будзе хмарна, а месцамі пройдуць мокры снег і дождж. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень імпэтны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. -7°С, максімальная днём -3.. +3°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі