Tut.by: 2 студзеня ў Беларусі патаннее бензін

Tut.by: 2 студзеня ў Беларусі патаннее бензін

2 студзеня ў Беларусі чакаецца зніжэнне коштаў на аўтамабільнае паліва, піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

Кошт на дызельнае паліва знізіцца на 1 капейку за літр, а 92-гі і 95-ы бензін патаннеюць на 2 капейкі за літр.

Такім чынам, кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 41 капейку, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 52 капейкі, дызельнага паліва — 1 рубель 53 капейкі.

Нагадаем, што апошні раз цэны на паліва змяняліся 16 снежня: тады падаражэла ўсё, акрамя 92-га бензіну.

30 студзеня стала вядома, што старшыня канцэрну "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў прапаноўвае знізіць кошты на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку. На працягу мінулага года кошты на паліва павышаліся 27 разоў — кожны раз на 1 капейку.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі