У 17 тысячах мінскіх кватэр адключылі святло, газ і гарачую ваду
У больш чым 17 тысячах мінскіх кватэр адключаныя святло, газ і гарачая вада. Так караюцца іх гаспадары, якія не плацяць за камунальныя паслугі больш за два месяцы. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", за сем месяцаў бягучага года ў сталічных судах былі задаволеныя 10 пазоваў аб высяленні мінчукоў з іх кватэр за няўплату камунальных паслуг і парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. Агулам жа пазоваў было пададзена 159.