У 2017 годзе Беларусь хоча атрымаць ад МВФ крэдыт у 1 млрд долараў

У 2017 годзе Беларусь хоча атрымаць ад МВФ крэдыт у 1 млрд долараў

У 2017 годзе Беларусь плануе атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыт у мільярд долараў. Як паведамляе БелаПАН, такія лічбы закладаюцца ў макраэканамічны прагноз на 2017 год, які рыхтуюць улады.

Гэты крэдыт плануецца накіраваць на рэфінансаванне цяперашніх абавязанняў. У наступным годзе, як перадае БелаПАН, валютныя плацяжы па ўнутраным і знешнім дзярждоўгу ўлады ацэньваюць у 3 млрд долараў.

Дарэчы, цяпер у Мінску працуе місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна абмяркоўвае з беларускімі ўладамі эканамічную палітыку ў краіне.

На мінулым тыдні міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заяўляў журналістам, што беларускія ўлады па выніках перамоваў плануюць дамовіцца на новы крэдыт. Раней паведамлялася, што крэдытная праграма можа быць разлічаная на тры гады. Як мяркуецца, Беларусі будзе вылучана 3 мільярды долараў.

Навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук лічыць, што МВФ будзе настойваць на пачатку канкрэтных рэформаў у рэальным сектары. Гэтае пытанне, на думку эксперта, можа затармазіць працу з валютным фондам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі