У Адэсе Мінская вуліца атрымае новую назву
Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Адэса, 2023 год / t.me/adesa_bel/
У Адэсе Мінская вуліца атрымае новую назву. Яе хочуць назваць у гонар Ёзэфа Прыбіка, кампазітара і шматгадовага дырыгента Адэскага опернага тэатра. Гісторыка-тапанімічная камісія Адэскага гарадскога савета зацвердзіла новыя назвы 17 вуліц, алей і паркаў у горадзе. Цяпер рашэнне павінны ўхваліць мясцовыя дэпутаты, паведамляе Радыё Свабода.
З пачатку расійскай агрэсіі, якую падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі, ва Украіне адбываецца замена беларускай і расійскай тапанімікі, створанай яшчэ ў савецкія часы. Пра тое, што ў Адэсе знікне Мінская вуліца, стала вядома яшчэ летась. Адначасова ўшаноўваецца памяць пра беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і загінулых беларускіх добраахвотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.