У амбасадзе Беларусі ў Бруселі працуе 12 дыпламатаў
Калі адносіны пойдуць угару, супрацоўнікаў стане болей. На сустрэчы з беларускімі журналістамі прадстаўнікі місіі Беларусі пры Еўрасаюзе ў Бруселі былі вельмі асьцярожныя ў ацэнках супрацоўніцтва: “пакуль гэта яшчэ рабочая стадыя партнёрства”.
Паводле слоў прадстаўніка місіі Беларусі пры Еўрасаюзе ў Бруселі, большасць стасункаў і дыялогаў ініцыявала менавіта Беларусь. У хуткім часе плануецца стварыць абмен папярэдняй інфармацыяй аб тым, што і як перамяшчаецца праз беларускую мяжу.
Рэч у тым, што ў ЕС і ў Беларусі ёсць электронная сістэма дэкларавання. Аднак няма іх стыкоўкі. Згодна з падлікамі спецыялістаў, з увядзеннем папярэдняга абмену інфармацыяй, час прастою на мяжы скараціцца ад 3-4 гадзінаў да 20 хвілінаў.
Пілотны праект рыхтуецца ў Расіі. Калі вынік будзе станоўчым, Еўрасаюз можа прымяніць яго ў тым ліку і ў Беларусі.
Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Брусэлі запэўнілі журналістаў, што Беларусь вітала ідэю "Ўсходняга партнёрства" з самага пачатку.
"Аднак успрымаць "Усходняе партнёрства" як панацэю не варта. Да таго ж ступень удзелу Беларусі ў праграме, у вялікай ступені залежыць ад ЕС, ад іх гатоўнасці прыняць нашую краіну ў Партнёрства і іх бачання Беларусі ў праграме", - асцярожна выказаліся супрацоўнікі амбасады.
Адказваючы на пытанне пра стасункі з грамадскай арганізацыяй у Бруселі "Офіс за дэмакратычную Беларусь", супрацоўнікі місіі Беларусі зазначылі, што яны працуюць незалежна адзін ад аднаго:
"Прэзiдэнт Беларусi вельмі выразна выказаўся наконт пасярэднікаў", - падкрэслілі супрацоўнікі.
На думку дыпламатаў, дэмакратычныя змены ў Беларусі - не вынік ціску Еўрасаюза на нашую краіну:
"Улады бачаць зацікаўленасць у зменах. Пад ціскам ніхто зменаў не праводзіць. Схему супрацоўніцтва нельга ўяўляць так спрошчана - у Брусэлі сказалі зрабіць, і мы зрабілі".
Фота chrter97.org