У Анкары паліцыя разагнала мітынг слезацечным газам
Акрамя таго, турэцкія паліцыянты ўжылі вадамёты пры разгоне соцень дэманстрантаў.
Акцыя пратэсту прайшла на наступны дзень пасля сутычак з паліцыяй, прымеркаваных да гадавіны пачатку антыўрадавых пратэстаў, перадае ВВС.
У ноч на нядзелю паліцыя затрымала каля 150 чалавек — удзельнікаў акцыі памяці 26-гадовага актывіста, забітага ў сутыкненнях 2013 года.
Тады рашэнне ўладаў пабудаваць гандлёва-забаўляльны комплекс на месцы парку Гези выклікала пратэсты з боку насельніцтва. Пратэсты перараслі ў сутычкі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Восем пратэстоўцаў былі забітыя.
Фота — grid.mk