Швецыя экстрадавала ў Турцыю першага курдскага бежанца

Турцыя стаіць паміж NATO і Швецыяй
Турцыя стаіць паміж NATO і Швецыяй

Швецыя экстрадавала ў Турцыю першага курдскага бежанца. На радзіме мужчына быў асуджаны за ўдзел у Працоўнай партыі Курдыстана, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Працоўная партыя Курдыстана ўжо шмат гадоў змагаецца з турэцкімі ўладамі, адстойваючы правы курдскай меншасці. Праз тое, што Швецыя і Фінляндыя прынялі ў сябе бежанцаў-курдаў, Турцыя блакуе працэс прыняцця іх у NATO. Анкара настойвае, што прыхільнікі ППК павінны быць выдадзеныя турэцкаму правасуддзю. А іх знаходжанне ў скандынаўскіх краінах лічыць дапамогаю тэрарызму.

Цяпер жа Швецыя зрабіла канкрэтны крок па выкананні падпісанага з Турцыяй мемарандума аб сяброўстве ў NATO. Дакумент прадугледжвае, у тым ліку, выдачу асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці".

Экстрадаванага курда клічуць Махмут Тат. На радзіме — у курдскім горадзе Дзярсім у Турцыі — ён працаваў кіроўцам аўтобуса. А ў Швецыі папрасіў прытулку ў 2015 годзе, пасля таго, як дома быў прысуджаны да 6 гадоў і 10 месяцаў за меркаваныя сувязі з ППК.

Сям'я страціла сувязь з Татам у пятніцу. Пазней ён пагаварыў са сваякамі па тэлефоне са Стамбула, паведаміўшы ім, што ён быў экстрадаваны Швецыяй у Турцыю. Турэцкія дзяржаўныя СМІ пацвердзілі гэтую навіну напачатку суботы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі