У апошні дзень года сіноптыкі прагназуюць мокры снег

У апошні дзень года сіноптыкі прагназуюць мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 31 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе мокры снег, па захадзе — з дажджом.

Месцамі прагназуецца слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмеркаваны, па захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, у другой палове дня — ад нуля да 6 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі