У апошні дзень верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае павышацца — з 2,0743 да 2,0762 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2651 да 2,2694 беларускага рубля. курс расійскай валюты падае: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2112 беларускага рубля (у пятніцу — 3,222).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.