У Астраўцы дзіця з-за парыву ветру ўпала з даху на балконны навес 7-га паверха

Ад краю даху да навеса было 2,5 метра, сама выбрацца дзяўчынка не магла / mchs.gov.by
Ад краю даху да навеса было 2,5 метра, сама выбрацца дзяўчынка не магла / mchs.gov.by

У Астраўцы выратавальнікам давялося здымаць з балконнага навеса на сёмым паверсе шматкватэрнага дома 10-гадовую дзяўчынку. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам, расказалі ў МНС. Дзяўчынка не магла адтуль выбрацца.

Ад краю даху да навеса было 2,5 метра. Пакуль адны ратавальнікі мацавалі альпінісцкі рыштунак, другі гаварыў з дзяўчынкай, спрабаваў яе супакоіць. Дзяўчынку паднялі ўверх пры дапамозе выратавальных рамянёў.

Пасля чаго выратаваная распавяла, што на даху іх было двое — яна і яе сяброўка. У нейкі момант дзяўчынка села на парапет. Падзьмуў вецер, ад парыву ветру яна страціла раўнавагу і ўпала на казырок.

Апынуўшыся ўнізе, дзяўчынка не разгубілася — папрасіла сяброўку скінуць заплечнік, у якім быў мабільны тэлефон, і патэлефанавала ратавальнікам. Дапамога медыкаў ёй не спатрэбілася.

В Островце ребенок из-за порыва ветра упал с крыши на балконный навес 7-го этажа
Пакуль адны ратавальнікі мацавалі альпінісцкі рыштунак, другі гаварыў з дзяўчынкай, спрабаваў яе супакоіць. / mchs.gov.by
В Островце ребенок из-за порыва ветра упал с крыши на балконный навес 7-го этажа
Дзяўчынка чакала ратавальнікаў на балконным навесе на 7-м паверсе / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі