У Аўстраліі згубілі капсулу з радыеактыўным цэзіем-137
Карта пошукаў / reuters.com
У Аўстраліі згубілі капсулу з радыеактыўным цэзіем-137. Яе шукаюць на шашы даўжынёй 1300 кіламетраў, піша Reuters.
Здарэнне адбылося ў штаце Заходняя Аўстралія. Капсула была часткай датчыка для вымярэння шчыльнасці жалезнай руды. Яна ўяўляе сабой металічны цыліндр дыяметрам 6 міліметраў і таўшчынёй 8 міліметраў. Падчас перавозкі з рудніка брытанска-аўстралійскай горназдабываючай кампаніі Rio Tinto у сталіцу штата Перт датчык зламаўся. Мяркуецца, што капсула ўпала на шашу. Заўважылі ж гэта толькі праз тыдзень — 25 студзеня. Пачаліся пошукі.
Улады папярэдзілі мясцовых жыхароў пра небяспечную капсулу і неабходнасць не падыходзіць да яе бліжэй за пяць метраў. Пошукавая група мае прыборы для вымярэння ўзроўню радыяцыі. Ёсць версія, што капсула магла трапіць у шыну аўтамабіля, які праязджаў па шашы, а гэта патэнцыйная небяспека для кіроўцы і пасажыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.