У аўторак адзначаецца Міжнародны дзень Маці-Зямлі
Ён быў абвешчаны пяць гадоў таму Генасамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У рэзалюцыі адзначалася, што Зямля і яе экасістэмы забяспечваюць чалавецтву жыццё, гэта — наш дом. Таму абавязак чалавецтва — садзейнічаць гармоніі з прыродай і планетай Зямля, дасягаць справядлівага балансу паміж эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі патрэбамі цяперашняга і будучых пакаленняў.
Сёлета Міжнародны дзень Маці-Зямлі пройдзе пад дэвізам "Зялёныя гарады".
Фота — Fotolia