У аўторак, 23 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўдзень пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі там жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 са знакам "плюс", удзень прагназуецца 20-25 цяпла.