У аўторак у Беларусі будзе да +20
У аўторак, 5 траўня, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы прагназуецца 4-10 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да +13. Удзень будзе 14-20 цяпла.
6 траўня захаваецца пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, у асобных раёнах — моцныя. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны ўмераны, удзень парывісты, пераважна па захадзе краіны — моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 4-11 са знакам "плюс". Удзень будзе 10-17 цяпла, месцамі — да +19.
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца на 7 траўня. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны парывісты, уначы месцамі — моцны парывісты.
Ноччу чакаецца 2-9 вышэй за нуль, удзень будзе +11...+18.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.