У аўторак у Беларусі будзе да +25 градусаў, магчымыя навальніцы
Навальніца летам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У аўторак, 11 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень на паўднёвым захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 градусаў на поўначы да +14 на поўдні (у Мінску — +10 да +12), у дзённыя гадзіны — 19-25 цяпла (у сталіцы — ад +20 да +22).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.