У аўторак у Беларусі будзе да +29, месцамі магчымыя навальніцы
Перад навальніцай / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё
Уначы ў аўторак, 4 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца месцамі ў дзённыя гадзіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў, удзень — 23-29 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.