У аўторак у Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература і парывісты вецер
На гэтым тыдні ў нашай краіне захаваецца анамальна цёплае надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрыя Рабава.
Так, 9 лютага чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Месцамі прагназуецца парывісты вецер да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3, удзень — +2...+7 градусаў. Па паўднёвым захадзе ўначы чакаецца 4-6 градусаў цяпла, удзень — 8-11 вышэй за нуль.
Плюсавая тэмпература ў дзённы час захаваецца да канца тыдня. З другой паловы тыдня ападкаў стане больш.