У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы
8 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы пераважна па захадзе, а днём у многіх раёнах — дажджы. Месцамі па Брэстчыне і Гродзеншчыне дажджы будуць моцныя. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца +1...+7 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 4 градусаў цяпла па паўночным захадзе да +15 па паўднёвым усходзе.