У аўторак у Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег
14 лістапада ў Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е будзе воблачнае, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі (пераважна па ўсходзе краіны) пройдуць дождж і мокры снег. Уначы па поўначы Беларусі ў асобных раёнах чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу.
Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа -2...+4 градусы, а ўдзень чакаецца ад 1 да 7 градусаў са знакам "плюс".