У аўторак у Беларусі прагназуюцца ападкі і галалёдзіца
22 сакавіка на некаторых участках дарог у Беларусі захаваецца галалёдзіца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па прагнозах сіноптыкаў, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі — ападкі: снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Уначы і зранку месцамі слабы туман, галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы ад -4 да +2, па поўначы пры праясненнях будзе 5-7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -1...+4, па поўдні — да +7.
Рабаў: Вясна прыйдзе ў бліжэйшыя выхадныя, у нядзелю будзе да +10