У Бабруйску міліцыя "арыштавала" выставу пра "Плошчу Каліноўскага"
Двух бабруйскіх актывістаў затрымала міліцыя на мясцовым вакзале. Вядомыя імя і прозвішча аднаго з іх - Арцём Дубскі. Хлопцы везлі ў Мінск фотавыставу пра падзеі сакавіка 2006 года ў Мінску
падчас існавання на Кастрычніцкай плошчы ("Плошчы Каліноўскага")
намётавага мястэчка, інфармуе Радыё Свабода.