У Бабруйску міліцыянтаў напалохаў плакат "Слава Богу!"

Анекдатычны выпадак здарыўся ў Бабруйску. Падчас святочнага мітынга на плошчы Леніна, жыхар Бабруйска Валерый Аляксееў падняў плакат з надпісам "Слава Богу!". Зрабіў ён гэта ў момант, калі загучаў дзяржаўны гімн. Да мужчыны адразу ж падбеглі міліцыянты і спрабавалі прымусіць яго плакат схаваць. Аднак Аляксееў адмовіўся. Тады міліцыянты сталі перад мужчынам і закрылі яго ад вачэй чыноўнікаў, камуністаў і дырэктароў прадпрыемстваў.

У Валерыя Аляксеева праверылі дакументы, але яго не затрымлівалі, паведамляе газета "Бобруйский курьер".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі