У Бабруйску п'яны кіроўца мікрааўтобуса збіў дваіх маладых людзей (фота)

У Бабруйску мікрааўтобус "Фольксваген" збіў двух пешаходаў. Здарэнне адбылося ўдзень 26 сакавіка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля мясцовага каледжа. Як інфармуе прэс-служба МУС, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. Пацярпелыя — 1982 і 1984 гадоў нараджэння. Адзін з іх (малодшы) ад атрыманых траўмаў праз паўтары гадзіны памёр у бальніцы.

На фота відаць, што ўдар быў вельмі моцны. У мікрааўтобуса разбітае лабавое шкло, памяты капот. Кіроўцу затрымалі міліцыянеры. Праводзіцца расследаванне.

Фота: Коммерческий курьер

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі