У Бабруйску ў Дзень цвярозасці спіртное прадавалася з-пад крыса

19 студзеня ў Бабруйску прайшоў Дзень цвярозасці. Алкагольныя напоі нельга было набыць нідзе і ніякім чынам, але, як і штовечар, крамы поўніліся напаўпрытомнымі ад выпітага грамадзянамі. Выпівакі ля крамаў гэтаксама прасілі мінакоў дадаць да пляшкі 100 рублёў.

Дзе і якім чынам гэтыя людзі здабылі алкаголь у Дзень цвярозасці, карэспандэнту Еўрарадыё дакладна высветліць не ўдалося.

“Людзей шкадуюць некаторыя прадаўшчыцы – і прадаюць з-пад крыса. Бо без пляшкі такі чалавек можа проста памерці – не вытрымае сэрца”, — сказаў карэспандэнту Еўрарадыё мужчына ў алкагольным аддзеле крамы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі