У Баранавічах будзе ездзіць нямецкая бібліятэка-аўтобус
У Баранавічах аднаўляе працу нямецка-беларускі праект "Deutsch Express" — аўтобус-бібліятэка. У ім будуць пераклады, мастацкая літаратура на нямецкай мове, дапаможнікі па германістыцы, падручнікі нямецкай мовы ды іншае — на звычайных і электронных носьбітах. Бібліятэка будзе аб'язджаць Баранавічы кожны другі і чацвёрты аўторкі месяца.