У Баранавічах інвалід-апазіцыянер судзіцца з міліцыянтамі

Са скаргай на супрацоўнікаў міліцыі ў Баранавіцкі суд звяртаецца інвалід другой групы Уладзімір Гоўша.  У сваёй заяве ён піша, што 25 сакавіка яго затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыяваным шэсці, прымеркаваным да 90-годдзя БНР, даставілі ў пастарунак, змясцілі ў жалезную клетку, у якой ён знаходзіўся больш за 20 гадзін — з вечара да 2 гадзін наступнага дня. Пры гэтым Уладзімір быў вымушаны абыходзіцца без вады, ежы і сна пад кантролем супрацоўнікаў міліцыі.

У.Гоўша ўжо звяртаўся са скаргай да начальніка Брэсцкага абласнога УУС. Але адказ на яе прыйшоў чамусьці з Баранавіцкага аддзела міліцыі. Ахоўнікі парадку лічаць, што абышліся з Гоўшам правільна, хаця згодна з заканадаўствам утрымліваць яго маглі не больш за тры гадзіны. Гоўша спадзяецца, што суд разбярэцца і вынесе свой вердыкт.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі