У Баранавічах невядомы скраў з сацсетак інтымныя фота дзяўчат

У Баранавічах невядомы скраў з сацсетак інтымныя фота дзяўчат

У Баранавічах невядомы узламаў старонкі дзяўчат у сацыяльных сетках і атрымаў доступ да асабістай перапіскі, паведамляе тэлеканал СТВ. Зламыснік скапіяваў інтымныя фатаграфіі дзяўчат і запатрабаваў, каб яму дасылалі фатаздымкі падобнага зместу або грошы. У іншым разе ён пагражае пачаць распаўсюджваць здымкі.

Асоба злачынцы яшчэ не высветленая, ідзе праверка.

Паводле інфармацыі intex-press.by, узлом сацсеткі адбыўся 18 снежня. Каля 7-й гадзіны раніцы невядомы ўзламаў старонку "Вконтакте" 18-гадовай дзяўчыны. А ў той жа дзень каля 12-й гадзіны яго ахвярай стала 17-гадовая жыхарка Баранавічаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі