У Баранавічах пенсіянер так баяўся суда, што скончыў жыццё самагубствам
Баранавіцкі пенсіянер, які меўся адказваць перад судом за пагрозы збіць пляменніцу цвікадзёрам, так баяўся суда, што наважыўся на серыю адчайных учынкаў, якія скончыліся ягонай смерцю. Найперш ён некалькі разоў ударыў сваю жонку шкляной вазай па галаве і замкнуў кабету ў адным з пакояў свайго дому. Пасля чаго вырашыў узарваць дом. Гаспадар падлучыў шланг да электраабсталявання, узяў падлучаную праз падаўжальнік электралямпачку, спусціў у падвал і ўключыў газ.
Выбух у падвале пачула пляменніца, што знаходзілася ў доме. Яна і выклікала газавікоў і ратаўнікоў з МНС. Жонка здолела вылезці праз вакно і выклікала міліцыю. Калі міліцыянты залезлі праз вакно ў кватэру, гаспадар ужо быў нежывы - павесіўся ў кухні. Дом істотна не пацярпеў.