У Баранавічах на бел-чырвона-белай трубе ЦЭЦ з'явіўся арнамент
Труба ЦЭЦ у Баранавічах / mike_batsenko
У Баранавічах на бел-чырвона-белай трубе ЦЭЦ дамалявалі арнамент, выяўлены на беларускім чырвона-зялёным сцягу.
"Рыхтуемся да 17 верасня — Дня народнага адзінства. Як думаеце, што здарылася з трубой ЦЭЦ? Працуюць альпіністы..." — напісаў у Instagram кіраўнік Баранавіцкага выканкама.
Звычайна дымавыя трубы фарбуюць у інтэрнацыянальныя чырвоны і белы колеры ў адпаведнасці з нормамі авіяцыйнай бяспекі.
Гэта не першая труба ЦЭЦ, якую вырашылі перафарбаваць. У 2021 годзе арнамент дадалі на бел-чырвона-белую трубу ў Берасці, пісаў Region7.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.