У барыкаду еўрамайданаўцаў заехаў "Бэнтлі" (відэа)
Здарэнне адбылося на ўмацаваннях каля Міністэрства юстыцыі.
Аўтамабіль прэміюм-класа занесла на слізкай дарозе, паведамляе ўкраінскі "5 канал". Аўто ўрэзалася проста ў мяхі са снегам.
Праўда, уласнік сказаў, што ён падтрымлівае Еўрамайдан і не смуткуе з нагоды інцыдэнту.