У Барысаве хлопец сядзеў на балконе, звесіўшы ногі — спатрэбілася дапамога МНС
Малады чалавек сядзеў на агароджы балкона на 9-м паверсе / mchs.gov.by
Напярэдадні днём ратавальнікам у Барысаве прыйшлося здымаць з агароджы балкона хлопца, які сядзеў, звесіўшы ногі ўніз. Кватэра знаходзілася на 9-м паверсе.
Каля трох гадзін дня ў аўторак у рэгіянальнае падраздзяленне МНС патэлефанавалі і папрасілі дапамагчы зняць чалавека з балкона. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, малады чалавек па-ранейшаму сядзеў на агароджы балкона.
"Работнікам МНС удалося ўтрымаць яго за ногі і зацягнуць на балкон", — распавялі ў прэс-службе ведамства.
Хлопец не пацярпеў, але яго тым не менш перадалі медыкам. Для агляду ён дастаўлены ў бальніцу, удакладнілі ў МНС. Пра матывы ўчынку нічога не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.