У Беларусь ідзе пахаладанне, месцамі прагназуюцца замаразкі, моцны вецер

У Беларусь ідзе пахаладанне, месцамі прагназуюцца замаразкі, моцны вецер

У Беларусь ідзе пахаладанне, месцамі сіноптыкамі прагназуюцца замаразкі ў начныя гадзіны. У аўторак, 12 траўня, амаль па ўсёй краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду. Уначы будзе ад +1 на паўночным захадзе да +15 у Гомельскай вобласці. Замаразкі ад 0 да -1 магчымыя месцамі на паўночным захадзе нашай краіны. Удзень — ад +5 да +11 (месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — да 22 цяпла). На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы (месцамі — з мокрым снегам), на Гомельшчыне магчымы навальніцы.

У сераду, 13 траўня, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +5 градусаў, месцамі замаразкі — 0...-3. У дзённыя гадзіны — ад +9 да +16 градусаў. Таксама прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 18 м/с, але пераважна на паўночным усходзе. Месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, а ўначы — з мокрым снегам.

У чацвер, 14 траўня, у начныя гадзіны будзе 1-7 градусаў цяпла, у асобных раёнах замаразкі — да 0...-2. Удзень прагназуецца ад +8 да +15 градусаў. Чакаюцца дажджы, а на поўначы і мокры снег.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі