У Беларусь прыбыла 14-я калона вагнераўцаў — "Беларускі Гаюн"
Чарговая калона вагнераўцаў прыбыла ў Беларусь / t.me/Hajun_BY
У Беларусь прыбыла 14-я калона вагнераўцаў, паведамляе маніторынгавая служба "Беларускі Гаюн".
У гэтай калоне — каля 15 аўтамабіляў. Гэта фуры, якія перавозяць жалезныя кантэйнеры, а таксама аўтобус і некалькі пікапаў. У машын знятыя альбо заклееныя нумары.
Цяпер калона рухаецца ў напрамку вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне.
Як паведамлялася раней, Польшча. Літва і Латвія не выключаюць поўнага перакрыцця межаў з Беларуссю ў сувязі з размяшчэннем вагнераўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.