Прах праваабаронцы Алега Гулака прывезлі ў Беларусь, але пахавання яшчэ не было

Алег Гулак / Еўрарадыё
Алег Гулак / Еўрарадыё

У Беларусь прывезлі прах памерлага за мяжой праваабаронцы Алега Гулака, але пахавання яшчэ не было. У чым прычына? 

"Бацька будзе пахаваны на радзіме, у вёсцы Жылічы [на Магілёўшчыне]", — кажа "Народнай волі" яго дачка Дамініка Гулак. Вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік ліквідаванага ў РБ Беларускага Хельсінкскага Камітэта памёр 16 снежня 2022 года ў Літве, куды з'ехаў пасля хвалі рэпрэсій у Беларусі. Яму было 55 гадоў. Грамадзянская паніхіда прайшла 20 снежня ў Вільні, цела было крэміравана.

"Прах ужо прывезлі ў Беларусь, але пахавання пакуль не было”, — прызнае дачка. Паводле яе слоў, блізкія “вырашаюць эстэтычныя пытанні з помнікам”, які будзе ўстаноўлены Гулаку.

У 2021 годзе Алег Гулак быў госцем праграмы Еўрарадыё “Ідэя Х”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі