Памёр праваабаронца Алег Гулак. Ён узначальваў Беларускі Хельсінскі камітэт

Алег Гулак / Euroradio
Алег Гулак / Euroradio

Памёр беларускі праваабаронца, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак. Пра гэта паведамляе на своёй старонцы ў Фэйсбук стваральнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Гулак не аднойчы бываў у эфіры Еўрарадыё. Ён казаў, што Беларусь павінна стаць краінай, у якой яе грамадзянам прыемна жыць, а гэтага немагчыма дасягнуць без забеспячэння такіх базавых рэчаў, як правы чалавека, павага да меркавання кожнага, справядлівы суд і магчымасць абскардзіць любое рашэнне любога дзяржаўнага органа.

У 2016 годзе Алег Гулак атрымаў нямецка-французскую прэмію ў галіне правоў чалавека і законнасці. А на мінулым тыдні ён выказаўся з нагоды ўручэння ў Швецыі Нобелеўскай прэміі, адным з лаурэатаў якой стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У дзень уручэння прэміі, 10 снежня, адзначаўся Міжнародны дзень правоў чалавека. Гулак на сваёй старонцы ў “Фэйсбук” напісаў, што прамовы лаурэатаў былі якімі заўгодна, але не святочнымі.

“Але свята трэба набліжаць і ствараць, разам і кожнаму. Свята перамогі правоў чалавека”, — напісаў у той дзень Алег Гулак.

У 2021 годзе Алег Гулак стаў госцем праграмы Еўрарадыё “Нацыянальная ідэя”. Паслухаць яе можна тут.
 

Нацыянальная ідэя старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі